Інфармацыю пра гэта далі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, паведамляе БелТА. Інцыдэнт адбыўся 10 лістапада раніцай на адным з рэгуляваных скрыжаванняў горада.
Там сутыкнуліся два аўтамабілі - Nissan Primera і Dodge Caravan. Сямігадовая дзяўчынка знаходзілася ў салоне першага транспартнага сродку ў спецыяльным крэсле, за рулём аўтамабіля знаходзілася 28-гадовая маці дзіцяці. Яны накіроўваліся ў навучальную ўстанову.
У выніку сутыкнення пацярпела школьніца, яе неадкладна даставілі ў медустанову. Другім транспартным сродкам кіравала 22-гадовая дзяўчына. У часе інцыдэнту больш ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць абставіны здарэння.
0
0
0
0
0
0