Як паведамляе сайт belenergo.by, жанчына-кантралёр Бабруйскага гарадскога РЭС выконвала планавы абыход абанентаў і кантрольны з'ём паказанняў электралічыльнікаў у абанентаў.

Яна зайшла ў адзін з дамоў па вуліцы Жлобінскай. Пасля таго, як жанчына зняла паказанні электралічыльніка жанчына, гаспадар дома стаў ёй пагражаць, не даваў выйсці з дому, нацкаваў хатніх сабак і нанёс цялесныя пашкоджанні.

На заклік аб дапамозе адгукнуліся суседзі, якія дапамаглі выбрацца з двара і аказалі першую медыцынскую дапамогу. Была выкліканая хуткая медыцынская дапамога, якая даставіла пацярпелую ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу. Пра інцыдэнт паведамлена ў УУС горада Бабруйска, вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0