Аматары біятлону прапанавалі нацыянальнай зборнай канцэпт гоначнай формы на сезон 2017—2018 год.
Эскізы размешчаныя на суполцы «Укантакце» «Біятлон online». «У дызайне формы выкарыстаныя элементы і кампазіцыйныя прынцыпы слуцкіх паясоў: геаметрычны і раслінны арнамент, традыцыйны дамінантны матыў «Букет» і прынцып колеравага падзелу па сярэдняй лініі. Выкарыстаная колеравая гама «васілёк і сонечныя блікі», — напісана ў анатацыі. Аўтар канцэпту — дызайнер Віталь Арцюх.
0
0
0
0
0
0