У суд Гомельскага раёна Ларыса Шчыракова прыйшла з вяровачнай пятлёй на шыі. Падтрымаць журналістку ў судзе прыйшлі больш за два дзесяткі чалавек.

У ліпені на Шчыракову міліцыя склала адміністрацыйны пратакол за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Маецца на ўвазе супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі беларускага МЗС.

Сёлета Ларысу Шчыракову ўжо тройчы штрафавалі нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Яшчэ адзін пратакол датычны ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Рагачове, дзе Шчыракова асвятляла масавы пратэст супраць «дармаедcкага» дэкрэту №3.

Агульная сума штрафаў склала 2 576 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?