Агенцтва Reuters паведаміла аб тым, што агульная колькасць расійскіх вайскоўцаў, што загінулі ў Сірыі з канца студзеня 2017 года, вырасла мінімум да 21-го пасля атрымання інфармацыі аб смерці двух кантрактнікаў — Аляксея Сафонава і Уладзіміра Плюцінскага.
Агенцтва грунтуе свае звесткі на інфармацыі, атрыманых ад суседзяў і сваякоў забітых, а таксама мясцовых чыноўнікаў. Такім чынам, гаворка толькі пра тых, пра чыю смерць стала публічна вядома. Агульная ж колькасць забітых можа быць яшчэ большай.
Журналісты звязваюць ахвяры з баямі за горад Пальміру, які пераходзіў з рук у рукі.
У той жа час Міністэрства абароны Расіі, паводле звестак агенцтва, за гэты ж перыяд паведамляла пра смерць толькі пяцярых вайскоўцаў.
У Мінабароны заявілі, што згаданыя ў матэрыяле людзі не служаць у расійскай арміі.
Расійскія журналісты выказваюць меркаванне, што забітыя былі кантрактнікамі і ваявалі ў Сірыі фармальна як супрацоўнікі прыватнай ваеннай кампаніі. Дарэчы, сваякі забітых расказалі, што раней яны ж ваявалі на Данбасе.