Ізраільскія праваахоўныя органы арыштавалі эмігранта з Беларусі, які падазраецца ў спробе далучыцца да тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» і з'ехаць ваяваць у Сірыю, паведамляе ria.ru са сслыкой на Агульную службу бяспекі (ШАБАК).

Паводле яе даных, 40-гадовы бацька пяцярых дзяцей Валянцін Мазалеўскі прыняў іслам праз некалькі гадоў пасля пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль. Ён быў актыўным удзельнікам інтэрнэт-супольнасці прыхільнікаў ІД і купіў білет у Турцыю, каб перайсці мяжу і далучыцца да баевікоў, сцвярджае антытэрарыстычная спецслужба.

«Агульная служба бяспекі сумесна з паліцыяй Ізраіля 7 лютага 2017 года арыштавала Валянціна Мазалеўскага, 1977 год нараджэння, грамадзяніна Ізраіля, які пражывае ў населеным пункце Шыблі, жанатага бацькі пяцярых дзяцей, на падставе разведвальнай інфармацыі, згодна з якой ён нядаўна спрабаваў паехаць у Сірыю, каб узяць удзел у баявых дзеяннях у якасці члена «Ісламскай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні.

Інфармацыя аб справе была дазволеная да публікацыі пасля таго, як Мазалеўскаму выставілі абвінавачванні ў судзе.

У Ізраілі ІД аб'яўленая па-за законам, за сувязі з ёй прадугледжанае крымінальнае пакаранне. Улады краіны раней пагражалі пазбаўляць грамадзянства суайчыннікаў, якія з'язджаюць за мяжу, каб далучыцца да групоўкі. Большасць з іх складаюць прадстаўнікі арабскай меншасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?