У другім матчы плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (Кубак Гагарына) мінскае «Дынама» з разгромным лікам прайграла ў гасцях «Лакаматыву» — 2:7.
Лік у серыі стаў 0:2 (серыя ідзе да чатырох перамогаў адной з камандаў). У першым матчы «зубры» саступілі 1:2.
Наступныя дзве гульні пройдуць у Мінску: 25 і 27 лютага.
0
0
0
0
0
0