У фуд-корце новага ГЗЦ «Galleria Minsk», які адкрыецца 17 снежня, будзе прадстаўленая ўкраінская франшыза «Salateira», якая спецыялізуецца на салатах, пастах і сэндвічах.
Франшыза мае восем кафэ у Кіеве. У Мінску «Salateira» адкрываецца ўпершыню.
Кафэ ў Мінску вырашылі беларусізаваць, таму ўсё меню аформленае цалкам па-беларуску. Але ўладальнікі кафэ не пільна правяралі адпаведнасць слоў, таму меню выйшла з некаторымі памылкамі.
«Лісця салата» замест правільнага «лісты салаты», «інградыентаў» замест «інгрэдыентаў»
А тут «салата» ўжо правільная
«За дадаткову плату»
Безумоўна, кампанія хацела такім чынам прыцягнуць кліентаў, але меню патрабуе дапрацоўкі. Як вы лічыце, ці павінны замежныя брэнды/сеткі харчавання надаваць увагу беларускай мове з прыходам на наш рынак?