Крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» распачата ў дачыненні да жыхара Гродна 1999 года нараджэння. Усё адбылося на прыпынку па праспекце Янкі Купалы каля гандлёвага цэнтра «Карона».

У гэты час там стаяла кампанія 14-15-гадовых падлеткаў, таксама туды пад'ехаў аўтобус. З салона выйшаў падазраваны са сваёй дзяўчынай, якая была апранута, скажам, не па сезоне. На гэта звярнулі ўвагу юнакі, якія стаяць на прыпынку. Гэта не спадабалася кавалеру паненкі, ён падышоў да падлетка 2002 года нараджэння, які звярнуў увагу на дзяўчыну, і пасля слоў «што яму не падабаецца» нанёс адзін удар кулаком у вобласць сківіцы справа, затым ўдар кулаком у вобласць левага вуха і адзін удар нагой у левае сцягно. Пазней да юнага «Атэла» падышла дзяўчына і супакоіла яго. Пасля чаго маладая пара пайшла ў бок гандлёвага цэнтра.

Хуліганства караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?