Завяршылася кваліфікацыя мужчынскіх спаборніцтваў у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з дыстанцыі 50 м з трох палажэнняў (з калена, лежачы, стоячы) на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

Ніводны з беларусаў, якія выступалі ў гэтым выглядзе праграмы, не здолеў прабіцца ў 8 фіналістаў.

Юрый Шчарбацэвіч, набраўшы суму 1170 балаў, заняў 18-е месца, а Ілья Чаргейка з 1166 ачкамі на 31-й пазіцыі сярод 44 удзельнікаў.

Выйграў кваліфікацыю расеец Сяргей Каменскі (1184), замкнуў васьмёрку лепшых італьянец Нікола Кампрыяні (1174).

***

Такім чынам, беларускія стралкі завяршылі Алімпіяду-2016 без медалёў. Найлепшымі вынікамі сталі 5-е месца Віталь Бубновіч у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з дыстанцыі 50 м лежачы і 6-я пазіцыя Іллі Чаргейка ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з дыстанцыі 10 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?