Паэт і грамадскі дзеяч Славамір Адамовіч затрыманы ў Будславе.

Як паведаміў БелаПАН Адамовіч, ён збіраўся наведаць магілы сваіх продкаў на будслаўскіх могілках. У гэтыя дні ў горадзе таксама праходзяць ўрачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці. Паэта спынілі людзі ў цывільным, прапанавалі надгледзець яго сумку, але пасля адмовы Адамовіча праходзіць надгляд яго скруцілі і пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі.

«У цывільным адзенні людзі называюцца членамі БРСМ і патрабуюць паказаць сумкі. Я прад'яўляць свае рэчы адмовіўся. І мяне затрымалі, на маю думку, парушаючы ўсе законы», — падкрэсліў Адамовіч. Цяпер у машыне хуткай дапамогі ў суправаджэнні міліцыянера яго вязуць у Крывічы або ў Мядзел. Як мяркуе Адамовіч — «на агляд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?