Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ні адзін народ не мусіць бясконца жыць гераічным мінулым, а трэба ісці наперад, абапіраючыся на падмурак, закладзены папярэднім пакаленнем.

Такая заява расійскага прэзідэнта прагучала ў сераду, 22 чэрвеня, на сустрэчы з прадстаўнікамі Агульнарасійскага гістарычнага сходу.

«Ні адна краіна, ні адзін народ не павінен жыць мінулым і купацца ў сваім гераізме бясконца. Гэта шкодна і небяспечна для будучыні нацыі», — сказаў Пуцін.

«Але ісці наперад трэба, у значнай ступені абапіраючыся на падмурак таго, што зроблена папярэднімі пакаленнямі», — дадаў ён.

Пуцін падкрэсліў, што выхоўваць моладзь неабходна «на аснове ўсяго самага лепшага, што было зроблена за папярэднія дзесяцігоддзі, стагоддзі».

Толькі так, па словах расийскага прэзідэнта, можна «адчуваць сябе ўпэўнена ў гэтым свеце, які хутка змяняецца, выбіраць правільныя арыенціры развіцця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?