Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі.

«Гэта гістарычная дата вось ужо 71 год з'яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў», — цытуе словы кіраўніка краіны яго прэс-служба.

«У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы ўдзячнасці мы адрасуем нашым ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця. Дзякуй вам і нізкі паклон! Мы будзем вечна помніць і свята шанаваць імёны мільёнаў - тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны, хто працаваў не шкадуючы сіл на шляху да гэтай вялікай мэты», — гаворыцца ў віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0