president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання жорсткай дысцыпліны для вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі.

На гэтым сёння кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага маторнага завода.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія вытворцы ўступілі ў паласу жорсткай канкурэнцыі. Каб выпускаць тавар, прывабны па цане і якасці, патрэбна жорсткая дысцыпліна, дыктатура тэхналогіі, перакананы кіраўнік краіны. Выходзячы на новыя рынкі з новай якасцю і новым прадуктам, Беларусь зможа «выбрацца з крызіснай сітуацыі, у якую нас апусцілі», сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён дадаў, што «у асноўным гэта не наша віна, а наша бяда».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што жорсткая дысцыпліна не мае на ўвазе таго, што камусьці трэба закрываць рот.

«Чалавек мае права сказаць усё, што ён думае пра палітыку, унутраную і зьнешнюю, на прафсаюзным або агульным сходзе, які праводзіцца для шчырай размовы», - адзначыў ён. Аднак на канвееры не павінна быць ніякай палітыкі. «Тут палітыка адна - якасць», - рэзюмаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?