Кіроўная партыя «Права і справядлівасць» плануе стварыць у Польшчы новае ведамства — Міністэрства нацыянальнай бяспекі, якое кансалідуе працу ўсіх польскіх спецслужбаў.

Антытэрарыстычны атрад Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.

Антытэрарыстычны атрад Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.

Зараз у Польшчы дзейнічаюць пяць спецслужбаў. У іх ліку тры цывільныя - Агенцтва ўнутранай бяспекі, Агенцтва разведкі, Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро. Таксама працуюць дзве вайсковыя спецслужбы — Служба вайсковай разведкі і Служба вайсковай контрразведкі.

Выданне Nasz Dziennik паведаміла, што новае міністэрства будзе каардынаваць працу ўсіх спеслужбаў, а таксама зробіць больш моцным палітычны кантроль за імі.

Кіраваць новай установай, як чакаецца, будзе Марыюш Камінскі - удзельнік антыкамуністычнай польскай апазіцыі часоў ПНР, які ў 2006-2009 гадах кіраваў Цэнтральным антыкарупцыйным бюро, а зараз уваходзіць у склад Рады міністраў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?