Гурт Shuma прадставіў песню «Лосю» – першы сінгл з новага альбома «Сонца», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 27 мая ў ангары «Хуліган» пры падтрымцы інтэрнэт-аператара «Атлант Тэлекам». Сам альбом выйдзеза тыдзень да гэтага – 20 мая.Яго ўжо можна замовіць на iTunes.

Руся, вакалістка і ідэйная натхняльніца Shuma:

«Лосю» – гэта вельмі пяшчотная і сумная песня пра набліжэнне восені ў прыродзе і жыцці дзяўчыны, якая выходзіць замуж. Яе знайшоў у экспедыцыі і запісаў Іван Кірчук. Жанчына, якая заспявала гэтую песню, выканала яе так кранальна і пачуццёва, што мы не здолелі пра йсці міма і ўзялі «Лосю» ў рэпертуар Shuma. Дарэчы, яе выконваюць шматлікія артысты, гэта неверагодна прыгожая песня і, калі сумленна, мы імкнемся да таго, каб «Лосю» стала архаічным шлягерам у Беларусі.

Яна мае вельмі прыгожую мелодыю, тэкст і паралелі паміж тым, як жывёла адчувае набліжэнне холаду, а жанчына прадчувае новае, замужняе жыццё: «Ліхую свякроў чую, не мамынька будзе, ня родная будзе». У беларускіх песнях тэма нешчаслівага замужняга жыцця з’яўляецца вельмі часта. Амаль заўсёды. Мне нават цяжка ўзгадаць тэкст, дзе б жанчына радавалася надыходзячаму шлюбу. Але, мне здаецца, што адбываецца гэта не таму, што муж і свякроў абавязкова дрэнныя, а таму, што такія песні часцей за ўсё спявала маці нявесты. А мама, як вядома, заўжды шкадуе сваю дачку і з сумам «перадае» свою дзяўчынку ў новую, чужую сям’ю.

Вось гэтую ідэю надыходзячага холада і ўнутранага надлому мы намагаліся перадаць у музыцы. У трэку выкарыстаныя нізкія, цягучыя, спружыністыя гукі, быццам бы музыка «схіляе залаву» і пастаянны дробны рытм, які трымае слухача ў напрузе. Ці знаёмае вам такое пачуццё, калі на душы цяжка, што галаву ад падушкі не адарваць, а сэрца трывожна б’ецца хутка-хутка? Прыкладна так, як нам падаецца, адчувае сябе сумны чалавек. Вакальна мы таксама намагаліся перадаць настрой разгубленай сутнасці: галасы тут вельмі мягкія, практычна нашэптваюць словы, шмат палётных эфектаў у вакале. Усё як у сне ці падчас вельмі інтымнай размовы з самім сабой, калі галава колам і думкі скручваюцца ў шматслойную спіраль.

 

У трэку ёсць яшчэ пара псіхалагічных момантаў – гэта адмысловыя інтэрвалы ў спевах, якія ствараюць настрой тугі, гук музычнай шкатулкі, які надломвае плынь рытму, псіхадэлічныя гукі ў фінале і сола кларнэта – палётнае, задумлівае і неверагодна прыгожае. Мы спадзяемся, што гэтыя тлумачэнні дапамогуць вам глыбей пагрузіцца ў песню і якасна перажыць той настрой, які ў ёй ёсць.

***

Гурт Shuma спалучае ў сваёй творчасці беларускія народныя песні і сучасную электроніку. У сакавіку 2016 дэбютны альбом «Жніво» перамог ў намінацыі «Альбом года» на ўзнагародах Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных журналістаў. У якасці галоўнага прыза гурт атрымаў рэкламна-інформацыйную подтрымку канцэрта ад інтэрнэт-аператара «Атлант Тэлекам».

Shuma з новым альбомам «Сонца»

27 мая ў ангары «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.

Квіткі: 150 тыс. руб. (першыя 100), 200 тыс. руб. (папярэдне), 250 тыс. руб. (у дзень канцэрта)

Продаж: «Театральная каса» (ул. Калініна 5), «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16), а таксама Bezkassira.by, Eventer.by.

Інфалінія: +375 29 944 68 13

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?