Вярхоўны суд Крыма прызнаў меджліс крымскататарскага народа экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яго дзейнасць на тэрыторыі Расіі.

ria.ru

ria.ru

Такім чынам суд задаволіў пазоў прызначанага Масквой пасля анексіі паўвострава пракурора Крыма Наталлі Паклонскай, якая ў сярэдзіне красавіка вынесла рашэнне аб прыпыненні дзейнасці меджліса.

Праз некалькі дзён пасля гэтага міністэрства юстыцыі Расіі ўнесла меджліс крымскіх татараў у пералік арганізацый, закрытых за ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці.

На пасяджэнні суда ў аўторак Паклонская заявіла, што меджліс не з'яўляецца самастойнай арганізацыяй, а яго членаў і кіраўнікоў назвала «марыянеткамі ў руках вялікіх заходніх лялькаводаў».

Намеснік старшыні меджліса Нарыман Джалялаў, у сваю чаргу, адзначыў, што арганізацыя з'яўляецца міжнароднай і не можа быць забароненая ў Расіі.

Ён таксама паведаміў, што меджліс не можа быць зарэгістраваны па расійскіх законах, паколькі ні адзін мясцовы закон не падыходзіць пад гэтую арганізацыю.

Адвакат меджліса Джаміль Тамішаў назваў рашэнне крымскага суда незаконным, дадаўшы, што рашэнне будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе Расіі.

Дзейнаму кіраўніку меджліса крымска-татарскага народа Рафату Чубараву з 2014 года афіцыйна забаронены ўезд у Расію, гэтак жа як папярэдняму старшыні і лідару крымска-татарскага нацыянальнага руху Мустафе Джамілеву.

Абодва яны зараз жывуць у Кіеве. Пракуратура Крыма лічыць іх датычнымі да энергетычнай блакады паўвострава і распачала супраць іх некалькі крымінальных спраў.

Па словах Нарымана Джалялава, рашэнне суда аб забароне меджліса не стане катастрофай для самой арганізацыі, аднак негатыўна паўплывае на імідж Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?