Прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль лічыць неабходным увядзенне «рэальнага, скаардынаванага» кантролю на знешніх межах Шэнгенскай зоны.

«Трэба зрабіць так, каб кантроль на знешніх межах Шэнгена быў рэальным, скаардынаваным. Пакуль гэтага няма. Трэба, каб межы Шэнгена былі цалкам герметычныя супраць некантраляванага прытоку нерэгулярных мігрантаў», — сказаў Мішэль перад пачаткам саміту Турцыя-ЕС і пасяджэння Еўрарады.

Першапачаткова часовы кантроль на сваіх межах у сувязі з прытокам мігрантаў ўвялі Бельгія, Данія, Германія, Венгрыя, Аўстрыя, Славенія, Швецыя і Нарвегія. Пазней Венгрыя і Славенія адмянілі гэтую вымушаную меру.

Раней Еўракамісія заявіла, што да 12 мая будзе гатовая прапанаваць схему аднаўлення на тэрмін да шасці месяцаў памежнага кантролю на некаторых участках межаў унутры Шэнгенскай зоны, калі застануцца ў сіле выкліканыя міграцыяй праблемы з аховай межаў. Гэтая схема закліканая замяніць аднабаковыя рашэнні краін — членаў ЕС па аднаўленні праверак на межах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?