Папа чытае малітву за мігрантаў у сераду ў Сьюдад-Хуарэсе, Мексіка, каля плота на мяжы з Злучанымі Штатамі. Gregorio Borgia/Associated Press

Папа чытае малітву за мігрантаў у сераду ў Сьюдад-Хуарэсе, Мексіка, каля плота на мяжы з Злучанымі Штатамі. Gregorio Borgia/Associated Press

«Чалавек, які думае толькі аб будаўніцтве сцен дзе б там ні было, а не аб будаўніцтве мастоў, не з'яўляецца хрысціянінам», - сказаў Францішак пасля візіту ў Мексіку.

У адказ на пытанне, ці не імкнецца ён паўплываць на амерыканскіх выбаршчыкаў падчас перадвыбарнай кампаніі ў ЗША, Папа адказаў, што не хоча ў яе ўмешвацца. Але затым ён зноў крытычна адазваўся пра Трампа: «Я хачу толькі сказаць, што гэты чалавек не з'яўляецца хрысціянінам, калі ён кажа такія рэчы».

У адказ на каментары Папы Трамп аператыўна распаўсюдзіў заяву, у якім назваў сябе хрысціянінам і паабяцаў абараняць хрысціянства ў выпадку сваёй перамогі на выбарах. «Для рэлігійнага лідара ганебна ставіць пад сумнеў веру чалавека», — заявіў кандыдат у прэзідэнты.

Па словах Трампа, калі на Ватыкан нападуць тэрарысты «Ісламскай дзяржавы», Папа будзе шкадаваць пра тое, што Трамп не з'яўляецца прэзідэнтам ЗША, бо пры ім такога нападу не адбылося б.

***

Дональд Трамп, кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў, належыць да прэсвітэрыянскай царквы.

Падчас выбарчай кампаніі Трамп неаднаразова выступаў са скандальнымі заявамі з нагоды іміграцыйнай палітыкі ЗША. У прыватнасці, ён прапаноўваў забараніць уезд у ЗША мусульманам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?