Снегапад у Беларусі спыніцца сёння позна ўвечары, паведамілі ў Белгідрамеце.

«На дадзены момант мы знаходзімся ў цыркуляцыі цыклона, які ідзе з паўднёвых шырот на поўнач. Тэрыторыя Беларусі апынулася пад уплывам франтальных раздзелаў гэтага цыклона», — адзначылі сіноптыкі.

Там канстатавалі, што снегапады пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Моцны снег прагназуецца месцамі ў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і па ўсходзе Мінскай абласцей. У Мінску пройдзе ўмераны снег.

«Невялікі снег сёння будзе ісці цэлы дзень. Да пачатку ночы ён спыніцца. На змену яму прыйдзе дождж. Ніякіх надзвычайных сітуацый не прагназуем. Калі раптам ўбачым, што надвор'е будзе пагаршацца, дамо штармавое апавяшчэнне», — распавялі сіноптыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?