Карыстальнікі Google, якія будуць уводзіць у пошукавіку экстрэмісцкія запыты, у выдачы атрымаюць сайты антырадыкальнай скіраванасці.

Пілотны праект Google, накіраваны на барацьбу з анлайн-дзейнасцю тэрарыстычных арганізацый, у тым ліку ІД, будзе запушчаны паралельна з алгарытмам, які палягчае пошук і ідэнтыфікацыю экстрэмісцкага відэа ў сеціве.

Пра гэта заявіў прадстаўнік кампаніі Энтані Хаўс, піша The Guardian.

«Вельмі важна, каб карыстальнікі знаходзілі станоўчую інфармацыю ў інтэрнэце. Чалавек у сеціве павінен сустракаць надзею, а не небяспеку», — адзначыў Хаўс.

Намер Google падтрымалі таксама Facebook і Twitter.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0