Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

 У суботу, 30 студзеня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай з мокрым снегам. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 + 3°С, максімальная днём 2 + 8°С.

У Мінску ў суботу будзе воблачна з праясненнямі. Чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу — мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 6-11 м/с, парывы да 14 м/.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — +1°С, максімальная днём 3 + 5°С.

У нядзелю, 31 студзеня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, мокры снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 + 5°С.

У Мінску ў нядзелю пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём - мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 6-11 м / с, парывы да 15 -20 м / с. Тэмпература паветра на працягу сутак 2 + 4 ° С.

Люты стартуе з цёплага надвор'я, з дажджамі і моцным ветрам.

У панядзелак, 1 лютага, часам мокры снег, дождж. Месцамі на дарогах галалёдзіца, узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — + 3°С, максімальная днём 0 + 6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?