У Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 28 студзеня, ноччу месцамі і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру да 20 м/с, у сувязі з чым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Будзе воблачна. У многіх раёнах прагназуюцца ападкі, у асноўным дождж, месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні 6-11 м/с, днём на большай частцы краіны магчымы парывы да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, па ўсходзе — да 1—6 градусаў марозу. Днём будзе ад 1 да 6 градусаў цяпла, па захадзе — да плюс 8 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?