Андрэй Кавалёў і старшыня Назіральнай рады ХК «Дынама» Мінск, кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, фота hcdinamo.by

Андрэй Кавалёў і старшыня Назіральнай рады ХК «Дынама» Мінск, кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, фота hcdinamo.by

Андрэй Кавалёў зацверджаны галоўным трэнерам ХК «Дынама-Мінск», паведамляе сайт клуба.

Кавалёў гуляў за «Дынама» з 1984 па 1989 год (а таксама частку сезона 1991/92), узяў удзел у 284 матчах, у якіх закінуў 116 шайбаў і аддаў 76 выніковых перадач.

Акрамя сталічнага клуба, Андрэй Робертавіч бараніў колеры маскоўскага «Дынама», «Нью Хэйвен Найтхоукс» (АХЛ), швейцарскага «Давоса», нямецкага «Крэфельд Пінгвін», мінскага «Юнацтва» ды іншых клубаў.

Чэмпіён свету сярод моладзі 1986 у складзе зборнай СССР.

Значны ўклад Андрэй Кавалёў унёс у дасягненні зборнай Беларусі, згуляўшы на дзвюх Алімпіядах і васьмі чэмпіянатах свету. Усяго ў актыве форварда — 66 матчаў за нацыянальную каманду на афіцыйных турнірах, у якіх ён закінуў 19 шайбаў і аддаў 19 выніковых перадачаў.

У 2014 годзе Кавалёва запрасілі ў «Дынама-Мінск» на пасаду старшага трэнера. Пасля таго, як клуб у кастрычніку 2015 г. пакінуў Любамір Покавіч, Кавалёў узначаліў каманду ў статусе «в.а. галоўнага трэнера».

Пад яго кіраўніцтвам у гэтым рэгулярным першынстве КХЛ «зубры» правялі 22 матчы, у якіх набралі 35 ачкоў, атрымаўшы 12 перамог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0