Бацькі расійскага кантрактніка Вадзіма Кастэнкі пацвердзілі гібель сына, аднак адмовіліся паверыць у яго самагубства, паведамляе Reuters.
vk.com/v.kostenko
Карэспандэнты пагаварылі з Аляксандрам і Святланай Кастэнкамі ў іх дома. Па іх словах, Вадзім Кастэнка тэлефанаваў нядаўна, здаваўся вельмі жыццярадасным. Яго маці сказала, што ніколі не паверыць у версію самагубства. Кожны дзень бацькі гаварылі з ім па тэлефоне, апошні раз ён тэлефанаваў у мінулую суботу.
Аляксандр Кастэнка распавёў, што ім паведамілі пра прычыну самагубства — ёй паслужыў разлад з дзяўчынай. «Ён бы ніколі такога не зрабіў. Я добра ведаю свайго сына », — сказаў ён.
У самагубства адмовіліся паверыць таксама і малодшая сястра кантрактніка Каця і яго цётка Ганна Мусіенка. Па іх словах, Вадзім Кастэнка збіраўся ажаніцца са сваёй дзяўчынай.
Камандзір часткі, дзе служыў Вадзім Кастэнка, папярэдзіў бацькоў аб пахаванні, якое пройдзе ў сераду.