Слотная раніца так нечакана прымусіць
У выпадковай кавярні спыніцца на кубачак кавы,
Мокрыя вуліцы, дзе не чуваць Беларусі,
Плошча. Кавярня. І слота. І водар Варшавы.
Асірацела сяджу з гэтым кубкам espresso — 
Тройчы глытнеш і ўнутры заскуголіць самота –
Арка вакна, за якім каралеўскае места,
Белая раніца, кава, палякі і слота.
Ехаць дадому. Цяпер. Проста зараз. Не потым.

19-20.10.15

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0