Ленінскае РУУС Мінска шукае без вестак зніклага Усевалада Казлоўскага 2005 нараджэння, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У канцы жніўня дзіця пайшло з дому, і да цяперашняга моманту яго месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы (на момант знікнення): на выгляд 8-10 гадоў, рост каля 140-145 см, хударлявага целаскладу, валасы светла-русыя, кароткія. Хлопчык быў апрануты ў сінія джынсы, цёмны вязаны швэдар, чорныя туфлі ці красоўкі.

Як мяркуецца, ён можа знаходзіцца разам са сваёй маці Марынай Казлоўскай 1985 года нараджэння, якая хаваецца ад міліцыі.

Праваахоўнікі просяць грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (017) 367-62-02, 8 (044) 560-97-45 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?