Распрацоўшчык камп'ютарнай гульні World of Tanks беларуская кампанія Wargaming вядзе перамовы аб супрацоўніцтве з холдынгам «Газпром-Медыя».

Пра гэта паведамляе Rambler са спасылкай на віцэ-прэзідэнта па глабальным маркетынгу групы кампаній Wargaming Мікалая Небышынца.

Аб якім менавіта супрацоўніцтве ідзе гаворка, пакуль невядома. Як мяркуе агенцтва, бакі могуць абмяркоўваць калектыўны запуск новых гульняў, стварэнне сумесных прадпрыемстваў або выкарыстанне медыяхолдынгам тэхналогій Wargaming.

«Цяпер ідзе праца ў кірунку сумеснага супрацоўніцтва, але абмяркоўваць канкрэтныя крокі я не магу, — сказаў Небышынец. — Мы знаходзімся ў рэжыме ўнутраных працоўных перамоваў, якія могуць у выніку прывесці да зусім розных вынікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0