Гродзенскі доктар спрабаваў правезці праз мяжу таблеткі з утрыманнем забароненых псіхатропаў. На мінулым тыдні ў Брузгах яго затрымалі.

У доктара канфіскавалі 22 таблеткі, якія змяшчаюць у сабе псіхатропныя рэчывы (трамадол, псеўдаэфедрын, дэкстраметорфан), забароненыя для ўвозу ў Беларусь. Крымінальную справу распачалі па ч. 2 арт. 228 КК Беларусі (кантрабанда). Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад трох да сямі гадоў. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па арт. 328 КК Беларусі (незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў).

Вядома, што мужчына працуе ў адной з гродзенскіх бальніц анестэзіёлагам. З якой мэтай ён хацеў правезці забароненыя рэчывы, яшчэ высвятляецца. Пад варту падазраванага не ўзялі, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Мянько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?