У Алтайскім краі сваякі і знаёмыя загінулага на ўсходзе Украіны апалчэнца Івана Каралькова ўсталявалі мемарыяльную дошку ў двары яго хаты на станцыі Азяркі.

Побач былі пасаджаныя восем дрэў — па колькасці загінулых на ўсходзе Украіны ураджэнцаў Алтая.

Ініцыятары мемарыяла з рэгіянальнай арганізацыі ветэранаў Афганістана і іншых лакальных войнаў называюць яго «першай у Расіі памятнай дошкай у гонар загінулага героя Наваросіі».

Іван Каралькоў служыў у танкавых войсках, ваяваў пад Луганскам, а загінуў 28 студзеня 2015 года падчас баёў за Дэбальцава.

На відэа звяртае ўвагу жудасны стан дома і пасёлка, у якім з'явілася мемарыяльная шыльда. Увага: у прамове чалавека на відэа ўтрымліваецца, у тым ліку, заведама непраўдзівая інфармацыя пра падзеі на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0