Для Вашынгтона стала сюрпрызам заява іракскіх улад аб супрацоўніцтве з Расіяй, Сірыяй і Іранам у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай», піша New York Times.

Адзначаецца, што ўжо другі раз за месяц Расія здзіўляе амерыканскіх чыноўнікаў. У першы раз гэта адбылося, калі на авіябазе ў сірыйскай Латакіі без папярэдняй дамоўленасці з'явіліся расійскія самалёты.

«Нават калі Злучаныя Штаты разлічвалі на дыпламатычную стратэгію і спрабавалі заручыцца падтрымкай Расіі для кааперацыі ў Сірыі, Крэмль працягваў падтрасаць Белы дом пры дапамозе аднабаковых ваенных і палітычных крокаў», — выказваецца меркаванне ў артыкуле.

Журналісты падкрэсліваюць, што ўлады Расеі і ЗША глядзяць па-рознаму і на прычыны канфлікту ў Сірыі, і гэта яшчэ адна праблема, акрамя магчымых ускладненняў пры адсутнасці кааперацыі ў нанясенні авіяўдараў па ісламістах.

27 верасня ўлады Ірака заявілі аб супрацоўніцтве з Расіяй і Сірыяй ў барацьбе з ІД, гэта пацвердзіў і МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0