Іншых удзельнікаў пікета не чапалі, а вось фанатам заявілі, што «няма чаго швэндацца па горадзе».

Пікет праходзіў 27 верасня ў парку імя 30-годдзя ВЛКСМ. Яго праводзіў актывіст кампаніі Таццяны Караткевіч Рыгор Грык.

Праваабаронца Сяргей Гоўша расказаў, што па дарозе на футбольны матч ФК «Баранавічы» — ФК «Бяроза» да месца правядзення пікета падышлі баранавіцкія футбольныя фанаты.

«Яны не крычалі, не біліся, проста падышлі і пацікавіліся, што за пікет, — расказаў газеце « Інтэкс-прэс» Рыгор Грык. — У гэты час з боку фантана раптам прыехаў аўтазак, і міліцыянты загадалі фанатам «грузіцца» ў машыну».

Супрацоўнікі міліцыі сказалі Гоўшу, што даставяць фанатаў на машыне на стадыён, бо «няма чаго ім швэндацца па горадзе». Аднак затрыманыя заўзятары на футбольным матчы не з'явіліся — іх сектар быў пусты.

Іншых удзельнікаў пікета не чапалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?