Фота: @MelashaLaz
Смяротная аварыя адбылася вечарам 26 верасня на сталічнай вуліцы Маскоўскай.
Як распавяла прадстаўнік ДАІ Кастрычніцкага раёна Вікторыя Царук, кіроўца BMW ехаў па вуліцы Маскоўскай у бок вуліцы Чкалава. У нейкі момант мужчына не даў рады кіраванню, аўтамабіль занесла і выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён урэзаўся ў Ford Focus.
У выніку аварыі 22-гадовая дзяўчына — пасажырка BMW — ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Таксама ў ДТЗ трое атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Кіроўца BMW у рэанімацыі.
0
0
0
0
0
0