Урад РФ зацвердзіў зніжку на газ для Украіны на чацвёрты квартал у памеры 24,6 даляра на тысячу кубаметраў. Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні, падпісаным прэм'ер-міністрам Расіі.

Такім чынам, цана газу, які пастаўляецца для Украіны, складзе 227,4 даляра за тысячу кубаметраў.

Зніжка разлічаная такім чынам, каб цана газу для Украіны была ўсталяваная на ўзроўні цэн на газ для краінаў Еўрапейскага Саюза, сумежных з Украінай. Без зніжкі кантрактная цана на расейскі газ для Украіны ў чацвёртым квартале складзе 252 даляры за тысячу кубаметраў.

У пятніцу ў Бруселі збіраюцца дэлегацыі Расіі, Украіны і ЕС, каб падпісаць зімовы пакет па газе для Украіны.

Адным з найважнейшых яго умоў з'яўляецца прадастаўленне еўрапейскім бокам Украіне фінансавання ў памеры 500 млн даляраў на закупку 2 млрд кубаметраў расійскага газу для дадатковага запампоўвання ва ўкраінскія сховішчы напярэдадні зімы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?