Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавыя справаздачы адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за другі квартал 2015 года. Апроч таго, інфармацыю пра сваю фінансавую сітуацыю прадаставілі кампаніі, якія выпускалі аблігацыі. Нарэшце, Нацбанк публікуе справаздачы банкаў краіны.

На падставе гэтых звестак «Наша Ніва» склала топ-20 самых прыбытковых кампаній з адкрытай справаздачнасцю.

Для зручнасці ўспрымання лічбаў сумы пераведзеныя ў даляры па тагачасным сярэднім курсе.

Кампанія Прыбытак
1 Беларуськалій 458,8
2 Газпром трансгаз Беларусь 171,3
3 Мазырскі НПЗ  163
4 Прыёрбанк  45,9
5 Беларусбанк  42,2
6 Банк развіцця  39,8
7 Белгазпрамбанк  36,1
8 Віцебскэнерга  31,7
9 Пінскі КХП  26,6
10 Гомельтранснафта Дружба 24,3
11 Гомельэнерга  23,1
12 Белаграпрамбанк 20,9
13 Банк БелВЭБ  19
14 Гродна Азот 17
15 Еўрагандаль  14,4
16 558 АРЗ  14
17 Прамагралізінг  13,3
18 Пеленг  12,6
19 МЗКТ  12,1
20 Беларуская чыгунка  11,3

Лічбы ўказаныя ў мільёнах даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?