Сірыйскія курды заявілі, што апазналі ў бежанцу, збітым з ног венгерскай журналісткай, баевіка з «Джабхат ан-Нусры». Пра гэта паведамляе Ekurd Daily.

У афіцыйнай заяве, выпушчанай партыяй «Дэмакратычны саюз» (PYD) — вядучай палітычнай арганізацыяй сірыйскіх курдаў — сцвярджаецца, што былы трэнер Усама Абдул Махсен, якога журналістка Петра Ласла збіла з ног падчас здымкі сюжэту, насамрэч з'яўляўся баевіком руху «Джабхат ан-Нусра», які ўваходзіць у склад «Аль-Кайды». У доказ курды прадставілі скрыншот нібыта са старонкі з фэйсбука, якая належыць Абдулу Махсену, на якой ён прызнаваўся ў тым, што з'яўляецца баевіком «Джабхат ан-Нусра», і хваліўся тым, што ўдзельнічаў у баях з курдамі.

Больш за тое, паводле заявы PYD, яшчэ ў 2004 годзе Абдул Махсен удзельнічаў у падаўленні беспарадкаў пасля футбольнага матча ў горадзе Эль-Камышлы ў Сірыі. Тады загінулі 50 курдаў

Абаронцы Махсена, аднак, сцвярджаюць, што гэта прапаганда, разлічаная на жыхароў Еўропы, што не ведаюць арабскай мовы, і што насамрэч Усама з'яўляецца прыхільнікам Свабоднай сірыйскай арміі — так званай умеранай апазіцыі. Па іх словах, тое, што курды прынялі за сцяг «Джабхат ан-Нусры», на самай справе проста чорнае поле, на якім напісана шахада — сведчанне аб веры — і імя самога Усамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?