Расійская авіяцыя можа нанесці ўдары па аб'ектах «Ісламскай дзяржавы» (ІД) у Сірыі без удзелу сіл міжнароднай кааліцыі. Пра гэта паведамляе ў чацвер, 24 верасня, агенцтва Bloomberg са спасылкай на дзве сваі крыніцы.

Такія дзеянні магчымыя, калі Вашынгтон не прыме прапанову Масквы аб сумесным выступе, удакладняе агенцтва.

Ваенная падтрымка ад Расіі звязаная з асцярогамі ваеннага паражэння Башара Асада, мяркуюць аналітыкі, чыё меркаванне прыводзіць Bloomberg.

ЗША гатовыя абмеркаваць каардынацыю удараў, каб пазбегнуць варожых інцыдэнтаў з расійскімі самалётамі, паведаміў агенцтву неназваны чыноўнік з Вашынгтона. Амерыка і яе саюзнікі не атрымалі канкрэтных прапаноў з Масквы і не маюць намеру ўключаць у сілы кааліцыі войскі Асада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?