Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, выступаючы на саміце ЕС, сказала, што сірыйскі прэзідэнт Башар Асад павінен быць уцягнуты ў перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ў Сірыі.

Паводле яе слоў, у мірным працэсе таксама павінны прымаць удзел ЗША, Расія і ключавыя рэгіянальныя дзяржавы, уключаючы Іран і Саудаўскую Аравію.

На мінулым тыдні Злучаныя Штаты адкінулі заклік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна супрацоўнічаць з Асадам, каб атрымаць перамогу над ісламісцкімі групамі ў Сірыі і Іраку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?