Рэальны аб'ём ВУП краіны ў 2015 годзе скароціцца на 12% пры інфляцыі (на канец года) на ўзроўні 50,8%, гаворыцца ў абноўленым макрапрагнозе СБ, які змяшчаецца ў матэрыялах аб другой праграмнай пазыцы на развіццё фінансавага сектара Украіны.

«Мы чакаем, што рэальны ВУП скароціцца на 12% у 2015 годзе з больш моцным падзеннем у першай палове года і наступным запаволеннем спаду ў другой палове года з-за нізкай статыстычнай базы», — гаворыцца ў дакуменце. На думку экспертаў, спад закранае многія галіны, асабліва металургічную і горназдабыўную, найбольш моцна пацярпелыя ад канфлікту ва Украіне.

Сусветны банк прагназуе пагаршэнне сітуацыі ў рознічным гандлі Украіны ў сувязі з прыкметным падзеннем рэальных даходаў насельніцтва з-за рэзкага росту тарыфаў, абясцэньвання нацыянальнай валюты і зніжэння рэальнага заробку.

СБ таксама пагоршыў ацэнку росту эканомікі Украіны ў 2016 годзе ўсяго да 1% пры запаволенні інфляцыі да 12,2%. «Эканамічнае аднаўленне, хутчэй за ўсё, пачнецца пазней, чым першапачаткова прагназавалася, і будзе менш выяўленым», — мяркуюць эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?