Расія плануе накіраваць на сірыйскую вайсковую базу ў Латакію 2000 вайскоўцаў, сцвярджае The Financial Times са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Па дадзеных неназванага дарадцы па Сірыі ў Маскве, перакідка дзвюх тысяч вайскоўцаў — гэта толькі першая фаза расійскай місіі ў Сірыі.

У Латакію мяркуецца накіраваць экіпажы знішчальнікаў, інжынераў і служачых для аховы авіябазы. Крыніцы FT не змаглі пацвердзіць нядаўнія паведамленні, што ў Латакію перакідваюцца ракеты зямля-паветра і знішчальнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?