Усталяваць перакрыцці і ўзмацніць кантроль на некаторых участках мяжы з Расіяй і Беларуссю мае намер Латвія. З гэтай мэтай яна будзе дамагацца ў ЕС дадатковага фінансавання.

Reuters.com

Reuters.com

Прэм'ер-міністр Латвіі Лаймдота Страўюма, падчас саміту ЕС па праблеме бежанцаў 23 верасня, мае намер запытаць у Бруселя дадатковае фінансаванне для ўмацавання латвійскага ўчастка знешняй мяжы Еўрасаюза. На асобных сегментах мяжы з Расіяй і Беларуссю будуць устаноўлены загароды і камеры назірання, заявіла яна ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву BNS у панядзелак.

Латвійскі прэм'ер, аднак, адзначыла, што яе краіна не збіраецца ўводзіць кантроль на межах з іншымі дзяржавамі Балтыі, якія ўваходзяць у ЕС. «У нас няма планаў зачыняць межы з Літвой і Эстоніяй», — падкрэсліла Лаймдота Страўюма.

Раней камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі (НВС) Райманд Граўбе ў інтэрв'ю LNT заявіў, што ў параўнанні з мінулым годам значна больш інтэнсіўнай і правакацыйнай стала вайсковая актыўнасць Расіі каля межаў Латвіі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?