Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі на сённяшнім пасяджэнні кантактныя групы прапануюць яе ўдзельнікам план — графік тэрмінаў выканання палітычных пунктаў Мінскіх пагадненняў, які прадугледжвае правядзенне выбараў у Данбасе 21 лютага 2016 года, паведамляе Данецкае агенцтва навін.

Пра гэта заявіў упаўнаважаны прадстаўнік ЛНР на перамовах Уладзіслаў Дэйнега.

Паводле яго слоў, «рэспублікі Данбаса» «пралічылі дату правядзення мясцовых выбараў на Данбасе — 21 лютага 2016».

Дэйнега падкрэсліў, што план дазволіць вырашыць праблемы і з унясеннем змяненняў у Канстытуцыю Украіны, якія прадугледжваюць замацаванне пастаяннага характару асаблівага статусу асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, прыняцце закона аб мясцовых выбарах у асобных раёнах, правядзенне амністыі удзельнікаў падзей на Данбасе з абодвух бакоў, а таксама адмену АТА і зняцце эканамічнай блакады.

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што выбары на тэрыторыях ДНР і ЛНР знішчаць мінскі працэс.

Мясцовыя выбары павінны прайсці ў ДНР 18 кастрычніка, у ЛНР — 1 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?