Раніцай 22 верасня кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч прыйшла пагаварыць са студэнтамі БДУ пра палітыку. Невялікі пікет з бясплатнай кавай і раздачай сімвалічных дыпломаў «ад Караткевіч» працягваўся паўгадзіны і ажыятажу не выклікаў.

Натхніцца прыкладам першай жанчыны-кандыдата ў прэзідэнты спынілася каля 10-15 студэнтаў. Яны паслухалі пра тое, што Караткевіч зробіць з БРСМ (калі прыйдзе да ўлады), якой павінна стаць Беларусь, чаму неабходна адмяніць прымусовае размеркаванне, а таксама чаму нельга галасаваць датэрмінова. Ну і кавы папілі з тэрмаса, хто хацеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?