Нядаўна сацыяльныя сеткі запоўніліся фатаграфіямі з 90-х гадоў. Толькі не было зразумела: усіх захапіла настальгія ці гэта нейкі флэшмоб. Як аказалася, расійскі партал colta.ru запусціў флэшмоб з хэштэгам #остров90.
У Расіі хэштэгам у асноўным скарысталіся журналісты і розныя медыя. У Беларусі ж флэшмоб распаўсюдзіўся і сярод простых карыстальнікаў фэйсбука.
Аднак, як высветлілася пазней, расійскі блогер Кірыл Баранаў заявіў, што гэта не проста «народны» флэшмоб, а палітычны праект Фонду Ельцына, які раптоўна актывізаваўся, сумесна з ліберальна-культурным сайтам «Кольта.ру».
«Нам хочуць расказаць, што ў 90-х было светла і маляўніча, што не трэба мазаць чорнай фарбай, што гэта быў час свабоды і магчымасцяў і тыя, хто не змог адаптавацца, самі вінаватыя», — дадаў ён.
Але факт застаецца фактам: флэшмоб спрацаваў і фэйсбук «кішыць» 90-мі. Вось падборка беларускага сегмента фэйсбука, які ўдзельнічаў у #остров90.
Франак Вячорка
Мае 90-я былі такія…
Саша Нэма
Штосьці казалі пра 90-я??? #сашанема #дзевяностыя #юнацтва #мары #усёнаперадзе #Слонім #радасць #каханне
Пятро Ялфімаў
Вось такімі мы былі!
Андрусь Такінданг
1999-рок трэнд. #takindang
Ганна Бонд
Мае 90-тыя))
Іван і Ілля Шылы
90-я?
Ірына Кабасакал, былая рэдактарка часопіса Pingouin
Фота з санаторыя, адпачываючы у якім, я пісала маці лісты)))) 1991
Аляксандр Кулінковіч
У якім жа гэта было годзе?
Сяргей Навумчык
Лета 1995, разам з Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным і Валянцінам Голубевым. Сойм БНФ, Варвашэні, 8.
Таццяна Рэвяка
Сярэдзіна 90-х. Ракуцёўшчына, дамок арандатара, у якім у 1911 годзе жыў Максім Багдановіч. У гэты свой жыццёвы перыяд я навуковы супрацоўнік.