На трасе М1 супрацоўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні была спыненая фура «Mercedes», якой кіраваў грамадзянін Літвы. Ён перавозіў 17 тон персікаў і нектарынаў.

Фота прэс-службы Дзяржаўнага мытнага каімтэта

Фота прэс-службы Дзяржаўнага мытнага каімтэта

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што груз садавіны меў несапраўдныя фітасанітарныя сертыфікаты. У сувязі з гэтым персікі і нектарыны ацэначным коштам 520,5 млн рублёў канфіскаваныя.

У дачыненні да перавозчыка мытняй распачаты адміністрацыйны працэс па частцы 3 артыкула 14.5 КаАП (недэклараванне альбо недакладнае дэклараванне тавараў), які можа пацягнуць канфіскацыю тавару і накладанне штрафу да 500 базавых велічынь, паведамляе прэс-група Віцебскай мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0