17 верасня ў Мінскім гарадскім судзе абвясцілі прысуд у дачыненні да былога супрацоўніка органаў унутраных спраў, 48-гадовага Аляксандра Ермакова.

Падпалкоўнік міліцыі асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, суд пастанавіў пазбавіць яго звання і канфіскаваць маёмасць.

Паколькі пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, дэталі крымінальнай справы не выдаюцца. Вядома, што Ермакоў прызнаны вінаватым у падбухторванні пры дачы хабару ў буйным памеры, а таксама ў падрыхтоўцы дачы хабару паўторна ў буйным памеры і ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Паводле прысуду, Ермакоў абавязаны пакрыць ў даход дзяржавы 620 200 000 рублёў — у столькі ацанілі неабгрунтавана набытую ім выгаду. Па цяперашнім курсе гэта крыху больш за 36 тысяч даляраў.

Акрамя таго, суд пастанавіў канфіскаваць у яго аўтамабіль «Міцубісі Грандзіс», гараж на вуліцы Слабадской, 3-пакаёвую кватэру ў раёне станцыі метро «Спартыўная», дачны дом і зямельны ўчастак пад Дзяржынскам, а таксама некалькі ювелірных вырабаў.

Вядома, што ў 1997 годзе Аляксандр Ермакоў атрымаў льготны крэдыт на будаўніцтва 3-пакаёвай кватэры ў мікрараёне Малінаўка, дадзеная маёмасць не была арыштавана.

Пад вартай былы падпалкоўнік знаходзіцца амаль дзевяць месяцаў, з 22 снежня 2014 года. На абвяшчэнні прысуду прысутнічалі родныя падсуднага і некалькі супрацоўнікаў міліцыі.

Прысуд можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?