Фота Al Arabiya

Улады Саудаўскай Аравіі правядуць расследаванне ў дачыненні да будаўнічай кампаніі Saudi Binladin Group, заснаванай бацькам Асамы бін Ладэна, шэйхам Махамедам бін Ладэнам.

Рашэнне выклікана абвальваннем крана на мячэць Аль-Харам у Меццы, у выніку чаго загінулі больш за 100 паломнікаў.

Работы па рэканструкцыі і пашырэнню мячэці, якую лічаць галоўнай і найбуйнейшай у свеце, вяла менавіта Saudi Binladin Group.

Фота Al Arabiya

Па паведамленняў мясцовых СМІ, Каралеўскі суд Саудаўскай Аравіі ў аўторак забараніў кампаніі падпісваць новыя кантракты, пакуль расследаванне не завершыцца. Акрамя таго, суд загадаў міністэрству фінансаў краіны правесці аўдыт ўсіх праектаў кампаніі і ўзяў з некаторых членаў клана Бін Ладэнаў падпіску аб нявыездзе.

Таксама суд пастанавіў выплаціць кампенсацыю ў 1 мільён саудаўскіх рыалаў (каля 270 тыс. даляраў) сям'і кожнага з пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?