Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці працягнуў тэрмін арышту ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка на шэсць месяцаў.

На папярэдніх слуханнях па справе Саўчанка суд задаволіў хадайніцтва пракуратуры аб падаўжэнні тэрміну яе арышту. Абарона прасіла адпусціць Саўчанка з-пад варты.

«Абарона спасылаецца на статус Саўчанка як дэлегата ПАСЕ, які карыстаецца імунітэтам, што перашкаджае працягу тэрміну ўтрымання пад вартай», — напісаў у твітары адвакат Саўчанка Марк Фейгін. Ён дадаў, што цяпер абарона настойвае на разглядзе справы судовай калегіяй.

Надзею Саўчанка арыштавалі ў ліпені 2014 года. Яе вінавацяць у спрыянні ў забойстве расійскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына ў Луганскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?