Лідары краін АДКБ на пасяджэнні ў вузкім складзе дамовіліся аптымізаваць Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні Рады калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ.

president.gov.by

president.gov.by

«Мы дамовіліся, што, калі трэба, падкарэктуем у бліжэйшы час нашы статутныя дакументы і аптымізуем нашу арганізацыю. Прычынай — абвастрэнне сітуацыі на межах вакол дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. То бок, гэтая арганізацыя становіцца самай запатрабаванай арганізацыяй на постсавецкай прасторы», — сказаў кіраўнік Беларусі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, агульнымі для ўсіх краін-саюзнікаў застаюцца знешнія рызыкі і пагрозы. «Выклікаюць асцярогі растучы ўзровень экстрэмізму, уплыў міжнародных тэрарыстычных груповак. Сёння мы сутыкаемся з эскалацыяй напружанасці ў зонах канфліктаў, адкрытымі ваеннымі дзеяннямі і з'яўленнем новых ачагоў нестабільнасці, у тым ліку каля нашых межаў. Як следства гэтага — гібель людзей, разбурэнне дзяржаў, зьбядненьне народаў і беспрэцэдэнтныя патокі бежанцаў і нелегальных мігрантаў», — канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час сустрэчы ў вузкім складзе прэзідэнты комплексна разгледзелі найбольш важныя напрамкі развіцця АДКБ і адкарэктавалі планы працы на будучыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?