Найбольшыя даходы сярод кандыдатаў у прэзідэнты ў 2014 годзе меў Аляксандр Лукашэнка, найменшыя — Таццяна Караткевіч. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Центрвыбаркама. Афіцыйны заробак Аляксандра Лукашэнкі вырас да прыкладна 4500 даляраў у 2014 годзе. Звяртае ўвагу таксама, што і Гайдукевіч, і Улаховіч, і жонкі кожнага з іх мелі ў 2014-м прыкладна аднолькавы даход — каля 2000 даляраў за месяц.

Даход старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргея Гайдукевіча склаў 263 млн 158 тыс. 324 рублі. Гэта даходы ад заработнай платы, пенсіі, ад продажу аўтамабіля, а таксама даход, атрыманы з-за мяжы і штомесячнае грашовае ўтрыманне. Ва ўласнасці Гайдукевіча знаходзяцца легкавыя аўтамабілі: NISSAN X-TRAIL 2014 выпуску і BMW 730 1996 выпуску.

Даходы яго жонкі Алы Гайдукевіч ад заработнай платы і ад здачы ў арэнду маёмасці склалі 238 млн. 260 тыс. 448 рублёў. У яе ўласнасці знаходзяцца: жылы дом у вёсцы Сёмкава Мінскага раёна агульнай плошчай 155 кв.м.; зямельны ўчастак у вёсцы Сёмкава Мінскага раёна плошчай 0,25 га; аднапакаёвая кватэра ў Мінску агульнай плошчай 30 кв.м; аднапакаёвая кватэра ў Мінску агульнай плошчай 25 кв.м; двухпакаёвая кватэра ў Мінску агульнай плошчай 35 кв.м. Таксама яна валодае легкавым аўтамабілем RENAULT-DUSTER 2013 выпуску.

Даходы актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч ў 2014 годзе склалі 60 млн 86 тыс. 98 рублёў. Гэта даходы ад заработнай платы і даходы, атрыманыя па дагавору дарэння. Нерухомай маёмасці і транспартных сродкаў у яе ва ўласнасці няма.

Даходы яе мужа Віталя Караткевіча склалі 40 млн 47 тыс. 237 рублёў. У яго ва ўласнасці знаходзяцца легкавыя аўтамабілі FORD SCORPIO 1988 выпуску і HONDA ACCORD 1998 года выпуску. Даходы маці Караткевіч Наталлі Халецкай склалі 108 млн 536 тыс. 6 рублёў, у яе ва ўласнасці знаходзіцца кватэра ў Мінску агульнай плошчай 62 кв.м.

Даход дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў 2014 годзе ад заработнай платы склаў 551 млн 761 тыс. 258 рублёў. Iншыя даходы і ўласнасць у яго, згодна з дэкларацыяй, адсутнічаюць.

Даходы жонкі дзеючага прэзідэнта Галіны Лукашэнкі ад заработнай платы, пенсіі і дывідэндаў склалі ў 2014 годзе 98 млн 223 тыс. 332 рублі. У яе ва ўласнасці знаходзяцца: жылы дом у Шклове Магілёўскай вобласці агульнай плошчай 115 кв.м; 1/2 доля ў праве ўласнасці на жылы дом у вёсцы В.Межнік Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці агульнай плошчай 53 кв.м.; 56 акцый ААТ «Шклоўскі масларобны завод».

Даходы старшыні Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўнага атамана РГА «Беларускае казацтва» Мікалая Улаховіча ў 2014 годзе ад заработнай платы і пенсіі склалі 243 млн 502 тыс. 475 рублёў. У яго ва ўласнасці знаходзяцца: жылы дом у вёсцы Яцкаўшчына Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці агульнай плошчай 82 кв.м; зямельны ўчастак у вёсцы Яцкаўшчына Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці плошчай 0,25 га; жылы дом у вёсцы Млын Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці агульнай плошчай 45 кв.м.; 240 тысяч акцый ААТ «Парытэт банк».

Даходы яго жонкі Раісы Улаховіч ад заработнай платы і пенсіі склалі 235 млн 323 тыс. 678 рублёў. У яе ва ўласнасці знаходзіцца: кватэра ў Мінску агульнай плошчай 148 кв.м.; гараж-бокс у Мінску плошчай 24 кв.м; адміністрацыйна-гандлёвае памяшканне ў Мінску плошчай 64 кв.м (доля — 99/100); адміністрацыйнае памяшканне ў Мінску плошчай 34 кв.м. (доля — 99/100); гандлёвае памяшканне ў Мінску плошчай 16 кв.м. (доля — 99/100); гандлёвае памяшканне ў раёне вёскі Азярцо Мінскага раёна плошчай 10 кв.м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?